Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя Факультэт дзейнічае з 1 студзеня 2017 года. Загад рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта № 386 «Аб стварэнні факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі» быў падпісаны 30 снежня 2016 года.

Адукацыя На факультэце ажыццяўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых: павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.

У цяперашні час на факультэце праводзіцца павышэнне кваліфікацыі на 17 кафедрах, арганізавана 23 цыклы. Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, ажыццяўляецца ў межах спецыяльнасці «Агульная медыцынская практыка», навучанне адбываецца на 15 кафедрах.

На цыклах павышэння кваліфікацыі адбываюцца як традыцыйныя формы заняткаў, так і заняткі з выкарыстаннем сімуляцыйнага абсталявання лабараторыі практычнага навучання.

Дэканы Андрэй Раманавіч Плоцкі (з 2017)

Павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Катэгорыя:2017 год у Гродне Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Гродна)