Іван Васілевіч Скалабан (верасень 1910, вёска Крывічы, — красавік 1944) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці.
Біяграфія Член КПСС з 1939 года. З 1931 года на педагагічнай і партыйнай рабоце ў Старобінскім раёне. З сакавіка 1942 года ў нямецкім тыле, у студзені — ліпені 1943 года камісар 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 — сакавіку 1944 гадоў камандзір 130-й Петрыкаўскай партызанскай брыгады, адначасова ў красавіку 1943 — красавіку 1944 гадоў сакратар Петрыкаўскага падпольнага РК КП(б)Б, з кастрычніка 1943 года член Палескага падпольнага абкама КП(б)Б. Загінуў у баі.
Літаратура
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1944 годзе