Галіна Леанідаўна Галкоўская — беларускі тэатральны рэжысёр, педагог, кандыдат мастацтвазнаўства.

Біяграфія Выпускніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (Майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР В. Цюпы і В. Раманоўскага). Скончыла дактарантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (дысертацыя на тэму «рэжысёрскага мастацтва музычнага тэатра Беларусі другой паловы XX — пачатку XXІ стст.»), аўтар манаграфіі «Студыйныя тэатры Беларусі 1980 — мяжы 1990-х гг.».

З 6 верасня 1996 года рэжысёр-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі. На сцэне тэатра ажыццявіла пастаноўкі дзіцячых мюзіклаў і опер.

Кар’ера Рэжысёр-пастаноўшчык музычнай камедыі «Мая жонка — манюка» В. Ільіна і В. Лукашова ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры (2010 г.).

У розныя гады ажыццявіла ў Вялікім тэатры пастаноўкі шэрагу нацыянальных праектаў: урачысты канцэрт, прысвечаны візіту Яго Высокапраасвяшчэнства Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Рэспубліку Беларусь, канцэрты да адкрыцця Дзён культуры Расіі і Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, грамадска-культурнай акцыі «Беларусь у маім сэрцы». Пастаноўшчык шматлікіх арыгінальных тэатралізаваных праектаў, сярод якіх навагоднія канцэрты-сюрпрызы, «Канцэрт да Дня ўсіх закаханых», бенефісы народных артыстаў Беларусі Наталлі Рудневай, Віктара Чарнабаева, кампазітара Сяргея Картэса, галоўнага хормайстра тэатра Ніны Ламановіч, эксперыментальны праект «Опера-мадэрн» і інш.

Сцэнарыст і рэжысёр-пастаноўшчык аднаго з найбольш папулярных праектаў тэатра «Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры» ў 2010, 2011, 2012, 2013 гадах. Шмат творчага увагі рэжысёр надала распрацоўцы і ўкараненню новых форм тэатральнай пастаноўкі ў жанры камернага музычнага тэатра. Выступіла аўтарам і рэжысёрам-пастаноўшчыкам шэрагу арыгінальных праграм у камернай зале имя Л. П. Александроўскай, сярод якіх: тэатралізаваныя канцэрты-жарты «Срэбнае стагоддзе» і «Мастацтва спакушэння», канцэрт інструментальнага трыа «Ларэлея» «Прывітанне кахання», камічная опера «Мядзведзь» С.Картэса.

Прымала ўдзел у міжнародных оперных фестывалях, у тым ліку ў Швейцарыі і Германіі.

Пастаноўкі Пітэр Пэн (сцэнічная версія, 2000 г.) Горад майстроў (сусветная прэм’ера, 2003 г.) Турандот (2002 г.) Набука (2004 г.) Сіняя Барада і яго жонкі (сусветная прэм’ера, 2006 г.) Кашчэй Бессмяротны (2008 г. і 2012 г.) Князь Ігар (2019)

і іншыя.

Спасылкі

Галіна Галкоўская Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета

Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства