Галіна Гаўрылаўна Цернавая (, г. Паўладар, Казахстан — ) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1971), прафесар (1975).

Біяграфія Скончыла Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (1951; аспірантура, 1956).

Працавала ў Навукова-даследчы інстытуце Міністэрства замежных спраў СССР (1951—1953), ЦК КПСС, Міністэрстве замежных спраў Беларускай ССР (1957—1960, трэці, другі сакратар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1960—1976, юрыдычны факультэт, кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, прафесар), Мінскім гарадскім універсітэце прававых ведаў (1970—1974, рэктар).

З 1976 года жыла ў Маскве.

Навуковыя інтарэсы: дзяржаўнае права ЗША; тэорыя і гісторыя дзяржавы і права.

Літаратура Антикоммунизм в теории и практике США / Г. Г. Бойченко. — Минск, 1970. Конституция Соединенных Штатов Америки. Толкование и применение в эпоху империализма / Г. Г. Бойченко. — Москва, 1959. (Информация: форма отчества «Гаврииловна».) Цернавая (Бойчанка) Галіна Гаўрылаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 106. Терновая Галина Гавриловна // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2013. — Т. 4. — С. 18. Цернавая Галіна Гаўрылаўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 295—296.

Катэгорыя:Рэктары ВНУ Беларусі