Аляксандр Паўлавіч Астапеня (, г. Мінск — ,г. Мінск) — беларускі гідрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (2005). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1965, біялагічны факультэт, Праблемная НДЛ эксперыментальнай біялогіі, старшы навуковы супрацоўнік, з 1967 — кіраўнік групы гідрабіёлагаў, з 1971 — загадчык сектара гідрабіялогіі, у 1991—2012 — НДЛ гідраэкалогіі, загадчык лабараторыі, у 2001—2005 — Міжведамасны цэнтр праблем нацыянальных паркаў і запаведнікаў, дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: прадукцыйная гідрабіялогія; роля сестону і дэтрыту ў функцыянаванні водных экасістэм.

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2001) і інш.

Літаратура

Остапеня Александр Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 637. Остапеня Александр Павлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 466—467. Научное наследие А. П. Остапени / Белорусский государственный университет. — Минск, 2014. Памяти Александра Павловича Остапени // Озерные экосистемы: биологические процессы, антропогенная трансформация, качество воды : материалы V Международной научной конференции 12—17 сентября 2016 г., Минск — Нарочь. — Минск, 2016. — С. 11—14.

Спасылкі Аляксандр Паўлавіч Астапеня ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Гідрабіёлагі СССР Катэгорыя:Гідрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ