Наталля Аляксееўна Булацкая (нар. , г. Навазыбкаў, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт (1994), прафесар.

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1975; аспірантура, 1988).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1975, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры, прафесар, у 1991—2006 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя літаратуры; славянскія літаратуры; методыка выкладання літаратуры ў вну.

Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2003).

Літаратура История русской литературы XIX века в схемах и комментариях : учебное пособие / Н. А. Булацкая. — Минск, 2003. Славянские литературы: классика и современность : (болгарская, польская, сербская, чешская) : учебно-методическое пособие / Н. А. Булацкая. — Минск, 2011. Інавацыйныя метады і формы самастойнага вывучэння сусветнай літаратуры студэнтамі-завочнікамі Універсітэта культуры / Н. А. Булацкая // Псіхолага-педагагічныя і метадычныя праблемы актывізацыі самастойнай пазнавальнай работы студэнтаў : матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыі (1—2 лютага 2001 г.) / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры. — Мінск, 2001. — С. 30—34.