Алена Паўлаўна Кесарава (, Вільня — , Мінск) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1935).

Працавала ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1935, кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1948—1964 — на пастаяннай аснове, 1964—1972 — па сумяшчальніцтве, кафедра фізіялогіі і біяхіміі, дацэнт, у 1949—1964 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1964, кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: нервовыя і гумаральныя механізмы рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека; уплыў заняткаў спортам на арганізм, які расце; касмічная фізіялогія.

Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961).

Літаратура Безусловные и условные тонические рефлексы в их связи с двигательной деятельностью человека : автореферат диссертации … доктора биологических наук / Е. П. Кесарева. — Минск, 1959. Кесарава Алена Паўлаўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1975. — Т. 2. — С. 553.

Кесарева Елена Павловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 28—29. Кесарева Елена Павловна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 123. Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе : [70 лет]. — Минск, 2007. — Информация на с. 53, 102, 123, 262, 301, 302.

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны