Мікалай Тарасавіч Раманоўскі (, Мінск — ) — беларускі эканаміст, географ. Доктар эканамічных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1938).
Працаваў у Мінскім статыстычным тэхнікуме (1944—1946, дырэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1946, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краін, у 1968—1986 — загадчык кафедры, 1947—1956 і 1962—1983 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: эканамічная геаграфія Беларусі.
Узнагароды Ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1975) і інш.
Літаратура Раманоўскі Мікалай Тарасавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 512. — Інфармацыя: год нараджэння 1919 — памылковы. Романовский Николай Тарасович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 492. Романовский Николай Тарасович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 238—239.
Катэгорыя:Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ