Охас-дэль-Салада () — гара ў горнай сістэме Чылійска-Аргенцінскіх Андаў.
Вышыня 6893 м. Самы высокі вулкан на Зямлі і другая па вышыні вяршыня Паўднёвай Амерыкі (пасля Аканкагуа). Размешчаны на граніцы Аргенціны і Чылі, вяршыня — на аргенцінскім боку. На захад ад вулкана і да ўзбярэжжа Ціхага акіяна прасціраецца пустыня Атакама. Вулкан лічыцца патухшым, назіраецца нязначная вулканічная дзейнасць. Схілы сухія, на самай вяршыні зімой ляжыць снег.
Катэгорыя:Атакама Катэгорыя:Горы Аргенціны Катэгорыя:Вулканы Аргенціны Катэгорыя:Горы Чылі Катэгорыя:Вулканы Чылі Катэгорыя:Свяшчэнныя горы Катэгорыя:Стратавулканы