Іраіда Восіпаўна Царук (у дзявоцтве Прытыцкая; ) — беларуская гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1977). Сястра дзяржаўнага дзеяча БССР Сяргея Прытыцкага.

Біяграфія Нарадзілася 28 студзеня 1928 года ў вёсцы Гаркавічы (Сакольскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і з 6 дзяцей (адзін з братоў — палітык Сяргей Прытыцкі). У кастрычніку 1939 года выехала ў Беласток да брата Сяргея, які ў той час быў намеснікам старшыні Беластоцкага абласнога выканаўчага камітэта, дзе вучылася да ліпеня 1941 года. З нападам Германіі на СССР эвакуявался ў Саратаўскую вобласць РСФСР, дзе змешчаная ў дзіцячы дом. Па заканчэнні вайны пераехала да Сяргея Прытыцкага ў Маскву, дзе скончыла рамеснае вучылішча па спецыяльнасці токара-фрэзероўшчыка. У 1948 годзе скончыла Нясвіжскае педагагічнае вучылішча і ў ліку 5 % навучэнцаў (за выдатную вучобу) была накіравана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1953 годзе. Ва ўніверсітэце пазнаёмілася з будучым мужам, Аляксандрам ЦарукомЦарук Аляксандр Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі "Беларусь у асобах і падзеях, таксама студэнтам гістарычнага факультэта. Вучылася ў аспірантуры па кафедры гісторыі КПСС БДУ, паспяхова завяршыла навучанне ў 1957 годзе.

З 1957 года па 1963 год працавала ў Мінскім гарадскім камітэце і абласным камітэце Камуністычнай партыі. У кастрычніку 1963 года пераведзена на працу ў БДУ, на кафедру гісторыі КПСС. У 1965 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю Деятельность Компартии Белоруссии по осуществлению культурной революции в западных областях республики (1939―1953 г.г.): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук / И. О. Царюк. — Минск, 1965. — 22 с.. У 1976 годзе абараніла доктарскую дысертацыюДеятельность КПБ по осуществлению социалистических преобразований и организации социалистического строительства в западных областях Белоруссии (сентябрь 1939 — июнь 1941 гг.): автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук: специальность 07.00.01 История КПСС / Царюк Ираида Осиповна. — Минск, 1975. — 49 с., у 1978 годзе ёй прысвоена вучонае званне прафесара. Кандыдацкая і доктарская дысертацыі прысвечаны даследаванням гісторыі і культуры Заходняй Беларусі.

У 1973 годзе выбрана на пасаду дэкана гістарычнага факультэта, якую займала да верасня 1986 года. У 1983 годзе узначаліла кафедру гісторыі БССР, была выбрана прафесарам гэтай жа кафедры, дзе працавала да снежня 1991 года, да выхаду на пенсію. Памерла 19 чэрвеня 2019 года.

Сям’я Была ў шлюбе з Аляксандрам Царуком (1923—2009), сынам тэрарыста і дзеяча КПЗБ Уладзіміра Царука. Дачка — гісторык Наталля Аляксандраўна Царук (нар. 1956).

Навуковая дзейнасць Даследавала пытанні палітычнай гісторыі XX ст., нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, разгортвання нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд.

Напісала ўспаміны пра С. В. Прытыцкага.

Выбраная бібліяграфія Социалистическая дисциплина труда и пути ее укрепления: (материал в помощь лектору) / И. О. Царюк. — Минск : Правление общества «Знание» БССР, 1967. — 28 с. КПБ — организатор культурного строительства в Западных областях Белоруссии: 1939—1955 гг. / И. О. Царюк. — Мн. : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1969. — 198, с. В братском союзе: социалистические преобразования экономики в западных областях БССР, сентябрь 1939 ― июнь 1941 гг. / И. О. Царюк. — Минск : Издательство БГУ, 1976. — 103, с. В семье единой: К 40-летию воссоединения Запад. Белоруссии с БССР. Материал в помощь лектору / И. О. Царюк. — Мн., 1979. — 21 с. От родного порога / Ираида Царюк. — Минск : Белорусский государственный университет, 2011. — 167, с. Крутые дороги: Сергею Притыцкому посвящается / Ираида Царюк. — Минск : Рифтур, 2012. — 255 с.

Літаратура

Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта : 1921—2001. — Мн., 2001.

Спасылкі

Царук Іраіда Восіпаўна // Гістарычны факультэт БДУ

Катэгорыя:Дэканы гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі