Пётр Іосіфавіч Зялінскі, вядомы як Пятро Зялінскі (, в. Заканалле, Люблінскае ваяводства, Польшча — , Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1991).
Біяграфія Пад час службы ў войску ўдзельнік вучэнняў з выпрабаваннем атамнай зброі на Тоцкім палігоне.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі сярэдняй школы», 1958), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1968).
Працаваў дырэктарам школы ў Высокім Камянецкага раёну Брэсцкай вобласці, інспектарам Міністэрства адукацыі БССР.
З 1968 года працуе на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу.
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі.
Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005).
Заслужаны працаўнік БДУ.
Літаратура «Атомные солдаты» Беларуси : воспоминания / [Ф. Д. Попов и др.]. — Минск, 2003. Великая Отечественная война в контексте второй мировой войны : учебное пособие / П. И. Зелинский. — Минск, 2005. Палітычныя партыі Беларусі : гісторыя і сучаснасць / [У. К. Коршук і інш.]. — Мінск, 2011. Политическая работа КПЗБ в массах, 1923—1938 / П. И. Зелинский. — Минск, 1986. Зялінскі Пётр Іосіфавіч // — С. 458. Зялінскі Пётр Іосіфавіч // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 139. Зелинский Петр Иосифович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 104.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі