Індыйскі запаведнік дзікіх аслоў () месціцца на захадзе індыйскага штата Гуджарат у раёне Качскі Ран. Займае тэрыторыю 4954 км².

Запаведнік быў створаны ў 1972 г. для аховы апошніх прадстаўнікоў паўднёваазіяцкай разнавіднасці кулана. Большасць яго зямель займае саланчаковая пустыня, што ў сезон мусонаў затапляецца вадою. На паверхні застаюцца 74 узвышшы, самае вялікае з якіх дасягае 30,5 км², а самае высокае — 55 м. Шырокія водмелі засолены, пакрытыя глеем, на іх практычна адсутнічае расліннасць. У астатніх месцах пераважаюць эфемеры. Сустракаюцца 253 віды кветкавых раслін, 107 відаў багавіння. Акрамя куланаў запаведнік насяляюць 33 віды сысуноў, 93 віды беспазваночных, 29 відаў паўзуноў і г. д.

Спасылкі Сайт ЮНЕСКА Біяразнастайнасць

Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Індыі Катэгорыя:Геаграфія Гуджарата