Агрыпіна, у хрышчэнні Марыя (да 1342 — Dworzaczek, W. Genealogia / oprac. Włodzimierz Dworzaczek; Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1959. — 181, s., 10 k. tabl. złoż. luzem: err.) — княгіня суздальска-гарадзецкая.

Дачка вялікага князя літоўскага Альгерда і яго першай жонкі Марыі.

У 1354 годзе, паводле СупрасльскагаПолное собрание русских летописей / АН СССР, Институт истории СССР. Т. 35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и авт. предисл. Н. Н. Улащик. — Москва: Наука, 1980. — 306 с. — С. 47. Цытата: «Того жь лЂта оженися князь Борись Ольгирдовною Огрифиною» і АкадэмічнагаПолное собрание русских летописей / АН СССР, Институт истории СССР. Т. 35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и авт. предисл. Н. Н. Улащик. — Москва: Наука, 1980. — 306 с. — С. 104. Цытата: «Того же лЂта оженися князь Борис Олгирдовною Фрефиною» летапісаў, выдадзена замуж за суздальска-гарадзецкага князя Барыса Канстанцінавіча.

У 1392 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль Дзмітрыевіч, падарункамі і абяцанкамі атрымаў ад хана ярлык на Ніжагародскае княства. Затым Васіль адправіў у Ніжні Ноўгарад сваіх людзей, ніжагародскія баяры здрадзілі князю Барысу, яго з жонкай і дзецьмі ў кайданах па загадзе Васіля развезлі па розных гарадах, дзе Агрыпіна і памерла ў зняволенні.

Дзеці Іван (каля 1370—1418); Даніла (да 1370—пасля 1418).

Літаратура Jonynas I. Agripina // Lietuviškoji enciklopedija Vaclovas Biržiška. — T. I. — Kaunas: Spaudos Fondas, 1933. — P. 101—102.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:Гедзімінавічы Катэгорыя:Жонкі рускіх князёў