Эстэр Даратэя Альмквіст (швед. Ester Dorothea Almqvist, 3 лістапада 1869 — 11 ліпеня 1934) — шведская мастачка, заснавальніца стылю экспрэсіянізм у ШвецыіElgán, Elisabeth, and Irene Scobbie. Historical Dictionary of Sweden. Rowman & Littlefield, 2015, p. 34..

Біяграфія Нарадзілася ў раёне Брома, у заходнім прыгарадзе Стакгольма. Яе бацькі выкладалі ў школе для хрысціянскіх місіянераў. Яе бацька, святар, памёр, калі дзяўчыне было 9 гадоў. Маці працавала прыватнай настаўніцай і прадаўшчыцай кніг, каб забяспечыць сям’ю«skbl.se — Ester Dorothea Almqvist».. Альмквіст нарадзілася з дэфармацыяй пазваночніка, што абмяжоўвала яе рухомасць на працягу ўсяго жыцця. Яна не магла займацца хатнімі абавязкамі і атрымлівала адукацыю, каб займацца творчасцю.

Вучылася ў тэхнічнай школе ў Стакгольме, скончыла яе ў 1891 годзе. Брала прыватныя ўрокі ў мастака Густава Седэрстрэма. У 1890-х гадах працягнула адукацыю ў Акадэміі мастацтваў Валанд у Гётэбаргу (1892—1893), затым вучылася ў Стакгольме ў Artist League School (1894—1895). Яе настаўнікамі таксама былі скульптар Пэр Хасельберг і мастак Бруна Лільефорс. Падчас вучобы ў мастацкай школе яна зарабляла кніжным ілюстратарам.

Памерла 11 чэрвеня 1934 года ў шведскім горадзе Лундзе.

Творчасць Альмквіст правяла большую частку свайго творчага жыцця ў шведскім горадзе Лундзе, а некаторыя з яе самых вядомых карцін напісаны ў ваколіцах шведскай правінцыі Сконэ. Сястра, Марыя Альмквіст, таксама пераехала ў Лунд, дзе працавала дырэктаркай дома састарэлых і аказвала фінансавую падтрымку Эстэр.

Раннія працы Альмквист, у асноўным пейзажы, былі выкананы ў стылі імпрэсіянізм. Пасля смерці маці, пачынаючы з карціны «Піларама» у 1913, мастачка звярнулася да экспрэсіянізму.

Выстаўляць свае карціны Эстэр пачала ў канцы 1890-х гадоў, у 1904 годзе прымала ўдзел на Сусветнай выставе ў амерыканскім горадзе Сент-Луіс.

Альмквіст належала да групы шведскіх мастачак, якія любілі падарожнічаць, часам разам жылі і разам выстаўлялі на выставах свае працы. У апошні год жыцця ў Альмквіст спіна хварэла так, што немагчыма было працаваць, і ў гэты ж год у яе гонар мастачкі арганізавалі ў Стакгольме выставу яе работ«Old fashioned priest’s daughter». Google Arts & Culture.. Шырокае прызнанне мастачкі прыйшло да яе ў 1938 годзе, пасля яе смерці.

У цяперашні час карціны мастачкі захоўваюцца ў калекцыі Нацыянальнага музея Швецыі, у мастацкім музеі Гётэбарга, у мастацкім музеі Мальмё і ў прыватных калекцыях. Архіўныя дакументы мастачкі захоўваюцца ва Універсітэце Лунда.

Галерэя

Літаратура Boëthius, Gerda: «Ester Almqvist». In Svenskt biografiskt lexikon, 1918. Rausing, Birgit. Ester Almqvist och hennes krets. Lund: Signum, 1998, s. 49. Oliver, Maud I. G. «Swedish art at the St. Louis Exposition». The Studio, 1905, s. 51-57.