Сафі Жанжамбр Андэрсан (; 1823, Парыж — 10 сакавіка1903, Карнуол) — англійская мастачка, якая спецыялізавалася ў жанры партрэта, пераважна жанчын і дзяцей у асяроддзі сельскай мясцовасці. Яна пачынала сваю кар’еру літографам і мастаком партрэтаў, супрацоўнічала з мастаком Уолтарам Андэрсанам . Яе карціны выстаўляліся ў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў, Таварыстве Брытанскіх мастакоў і многіх рэгіянальных галерэях.

Біяграфія Сафі нарадзілася ў Парыжы ў 1823 годзе. Бацькамі мастачкі былі парыжскі архітэктар Шарль Жанжамбр і яго жонка, англічанка Марыянна ФэрэйStewart, Brian; Cutten, Mervyn (1997). The Dictionary of Portrait Painters in Britain up to 1920. Antique Collectors' Club. ISBN 1-85149-173-2.. Яны жылі ў Парыжы ў першыя гады жыцця Сафі, дзе яе бацька быў знаёмы з мастакамі і акцёрамі, такімі як Франсуа-Жозэф Тальма. У 1830 годзе бацька быў паранены ў ходзе падзей Французскай рэвалюцыі, і сям’я перабралася ў Лондан, дзе Шарль Жанжамбр працаваў архітэктарам у Шарля Фур’е. Пасля гэтага яны вярнуліся ў Францыю.

У семнаццаць гадоў у Сафі з’явілася цікавасць да мастацтва, калі ў горадзе пабываў вандруючы мастак-партрэтыстClayton, Ellen Creathorne (1876). English Female Artists. London: Tinsley Brothers. pp. 7-9.. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, а ў 1843 годзе вучылася ў мастака Шарля ШтейбенаHaverstock, Mary Sayre; Vance, Jeannette Mahoney; Meggitt, Brian L. (2000). Artists in Ohio, 1787—1900: A Biographical Dictionary. Kent State University Press. p. 329. ISBN 978-0-87338-616-6.. Сям’і прыйшлося пераехаць у ЗША, ратуючыся ад рэвалюцыі 1848 года«Sophie Gengembre Anderson». Cornwall Artists Index. . У пачатку яны жылі ў Цынцынаці ў штаце Агая, затым — у Манчэстэры ў штаце Пенсільванія. Там яна працавала ў кампаніі Louis Prang & Co, дзе рабіла каляровыя літаграфіі.

У 1851 чатыры яе ілюстрацыі ўвайшлі ў зборнік «Гістарычныя калекцыі Вялікага Западу» (Historical Collections of the Great West)Stewart, Brian; Cutten, Mervyn (1997). The Dictionary of Portrait Painters in Britain up to 1920. Antique Collectors' Club. ISBN 1-85149-173-2.. Таксама яна супрацоўнічала з мастаком Уолтэрам Андэрсанам над серыяй партрэтаў амерыканскіх пратэстанцкіх епіскапаў. Некаторы час пасля гэтага яны ажаніліся ў Манчэсцеры.

У 1854 годзе Андэрсаны пераехалі ў Лондан, дзе Сафі выстаўляла свае карціны ў Каралеўскай акадэміі Мастацтваў і Таварыстве Брытанскіх мастакоў.

У 1858 годзе яны пераехалі ў Нью-Ёрк, а каля 1863 — вярнуліся ў Лондан. У 1871, каб паправіць здароўе, пераехалі на італьянскі востраў Капры, дзе жылі на Віле Кастэла і ладзілі творчыя вечары, куды запрашалі многіх вядомых мастакоў таго часу (Фрэдэрык Лейтан, Джон Сінгэр Сарджэнт, Эдуар Сэн).

У 1894 пара пераехала ў Англію, у горад Корнуал. Уолтар Андэрсан памёр 11 студзеня 1903 года, і праз два месяцы, 10 сакавіка памерла і Сафі. Пахавана на могілках Свонвейл разам з мужам«Sophie Anderson». Falmouth Art Gallery..

Галерэя