MILEX (; ; ) — рэгулярная міжнародная выстава ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якая праводзіцца ў Мінску адзін раз у два гады.
Гісторыя MILEX на рэгулярнай аснове праходзіць раз у два гады, пачынаючы з 2001-га. Тады выстава сабрала 119 удзельнікаў, і з яе экспазіцыяй азнаёміліся больш за 10 тысяч наведвальнікаўИстория выставки на официальном сайте.
Пачынаючы з 3-й выставы MILEX-2005 адным з яе арганізатараў выступае Дзяржкамваенпрам. З гэтага ж года Дзяржкамваенпрам арганізуе і праводзіць у рамках дзелавой праграмы мерапрыемства Міжнародную навуковую канферэнцыю па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстанні тэхналогій двайнога прымянення.
Тады ж, 18 мая 2005 года, на 227-м агульнавайсковым палігоне Барысаўскі для гасцей, удзельнікаў і журналістаў адбыўся дэманстрацыйны паказ тэхнікі, экспануемай на MILEX-2005. Тут прайшла дэманстрацыя баявых магчымасцяў комплексу сродкаў кіравання падраздзяленнем стралкоў-зенітчыкаў «Шлем» (ДНВА «АГАТ»), баявой машыны пяхоты БМП-2, абсталяванай прыцэльным комплексам «Рубеж-М» вытворчасці ААТ «Пеленг», а таксама магчымасці аўтацягнікоў МЗКЦ-74295 у счэпцы з паўпрычэпам МЗКЦ-93783 па пагрузцы і разгрузцы танкаў Т-72 (Мінскі завод колавых цягачоў). Акрамя таго, былі паказаны магчымасці баявога прымянення мадэрнізаванага самалёта Су-27УБМ (558-ы АРЗ) па наземных цэлях лазернай карэктуемай авіяцыйнай бомбай КАБ-500Л і некіравальнымі авіяцыйнымі ракетамі С-8ОФ.
У 2017 годзе выставу наведалі 47 афіцыйных дэлегацый з 30 краін свету, а таксама больш за 200 дэлегацый дзелавых колаў з 48 краін свету. У 2019 годзе тут было звыш 70 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 20 тысяч спецыялістаў, якія працуюць у галіне абароны. На MILEX пабывалі прадстаўнічыя замежныя дэлегацыі больш чым з 47 дзяржаў. Ход работы выставы асвятлялі 200 інфармагенцтваў, тэлеканалаў і радыёстанцый Рэспублікі Беларусь і краін СНД.
Характарыстыка Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа». Афіцыйнымі партнёрамі MILEX сталі аб’яднанне выставачных кампаній «Бізон» і ДЗГУП «Белспецзнештэхніка». Галоўнымі мэтамі выставы з’яўляюцца «шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій, дэманстрацыя магчымасцяў прадпрыемстваў, якія займаюцца мадэрнізацыяй, рамонтам баявой тэхнікі і якія аказваюць паслугі Узброеным Сілам». Асноўныя напрамкі экспазіцыі мерапрыемства сталі бранятанкавая тэхніка, ракетнае, артылерыйскае і стралковае ўзбраенне, сістэмы СПА малога і сярэдняга радыусу дзеяння, высокатэхналагічнае абсталяванне і сістэмы, боепрыпасы і спецхімія, палігонная вымяральная апаратура і абсталяванне, оптыка-электроннае абсталяванне і сістэмы, тэхніка і сродкі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, тэхнічныя сродкі і сістэмы забеспячэння войскаў, інфармацыйныя сістэмы і сістэмы абароны інфармацыі, транспартныя сродкі (аўтамабілі, цягачы), авіяцыя і ракетна-касмічныя комплексы, аэракасмічныя тэхналогіі, пілатажна-навігацыйныя комплексы і сістэмы аўтаматычнага кіравання, тэхніка і тэхналогіі падвойнага прызначэння, дарожныя, будаўнічыя і грузапад’ёмныя сродкі і механізмы, мадэрнізацыя і рамонт баявой тэхнікі і ўзбраення, абсталяванне і тэхналогіі ўтылізацыі ўзбраення, ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў, ваенныя ВНУ і навучальныя цэнтры, ваенная навукова-даследчая база, ваенная медыцына, а таксама абмундзіраванне, адзенне і спецыяльныя прыналежнасціО выставке MILEX-2021 на официальном сайте.
Удзельнікі Удзельнікамі выставы з’яўляліся або з’яўляюцца наступныя прадпрыемствыУчастники на официальном сайте:
140-ы рамонтны завод 2566-ы завод па рамонце радыёэлектронных ўзбраенняў 2ТС Інжырынг 558-ы авіяцыйны рамонтны завод EDePro Company Авіятэхсістэмы АГАТ Актуальныя рашэнні бяспекі Алмаз-Антэй Армаком-Цэнтр Атамтэх Белзнешпрамсэрвіс Белінсофт БелОМА Белснабпрам Белспецзнештэхніка Белтэх Аптранікс Белтэхэкспарт Вундэркабель Дысплей (канструктарскае бюро) Завод дакладнай электрамеханікі КБ Радар Мінатор-Сэрвіс Мінскі завод колавых цягачоў Уралвагонзавод ОКБ ТСП Пеленг Перадавая тэкстыльшчыца Іванаўскі парашутны завод «Палёт» Расабаронэкспарт Тэхманш
Акрамя таго, актыўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенна-медыцынскі факультэт БДМУ, ваенна-інфармацыйнае агенцтва «Ваяр» і выдавецкі дом «Нацыянальная абарона».
Спасылкі
Новости по теме: MILEX // СБ. Беларусь Сегодня Владимир Чехута. MILEX-2019 без секретов // Грузовик Пресс, 07-2019
Катэгорыя:Мінск Катэгорыя:Выстаўкі Беларусі Катэгорыя:Зброевыя выставачныя мерапрыемствы Катэгорыя:Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міжнародныя выстаўкі Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе