Карына Юр’еўна Казлоўская (нар. ) — беларуская спартыўная лучніца.
Біяграфія Займаецца стральбой з 2012 года, у 2016 годзе атрымала спартыўнае званне Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Скончыла Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж (2019) па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. У 2019 годзе атрымала спартыўнае званне Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.
У жніўні 2018 года на Гран-пры Еўропы па стральбе з лука ў Сафіі (Балгарыя) Карына Казлоўская заняла 6-е месца.
У красавіку 2019 года выйграла Гран-пры Еўропы па стральбе з лука ў Румыніі, а таксама сумесна з Кірылам Фірсавым заваявала серабро ў міксе. У 2019 годзе брала ўдзел у II Еўрапейскіх гульнях у Мінску і ў складзе жаночай каманды выйгрывае серабро. 23 кастрычніка 2019 года ў складзе жаночай зборнай, Карына Казлоўская заваявала золата на Сусветных ваенных гульнях у Кітаі.
У лютым 2020 года перамагла ў Чэмпіянаце Беларусі па стральбе з лука ў памяшканні.
У канцы студзеня 2021 года падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі ад уладаў спынення гвалту і правядзення паўторных прэзідэнцкіх выбараў. У 2022 годзе з’ехала з Беларусі, пасялілася ў горадзе Жывец у Польшчы, выступае за мясцовы клуб.
Польшча У 2026 годзе заваявала 7 залатых медалёў на чэмпіянаце Польшчы па стральбе лука і паказала найлепшыя вынікі на дыстанцыях 30, 50, 60 і 70 метраў, а таксама ў міксце, камандным і абсалютным заліках сярод жанчын.
Крыніцы
Спасылкі Карына Казлоўская на сайце Сусветнай федэрацыі стральбы з лука
Катэгорыя:Лучнікі Беларусі Катэгорыя:Лучнікі Еўрапейскіх гульняў 2019 Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа