Луі дэ Сільвестр (; 26 чэрвеня 1675, Со — 11 красавіка 1760, Парыж) — французскі мастак.

Жыццё і творчасць Луі дэ Сільвестр быў малодшым сынам прыдворнага мастака і гравёра французскага караля Людовіка XIV Ізраэля Сільвестра. Першым настаўнікам малявання ў Луі быў ягоны бацька. Пазней ён, ужо юнаком, ён займаўся ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Шарля Лебрэна і Бона Булоня Старэйшага. Яшчэ працуючы пад іх кіраўніцтвам, праславіўся добрым мастаком, а затым удасканальваўся ў Італіі, карыстаючыся парадамі Карла Мараці. Па вяртанні ў Парыж прадставіў у 1702 годзе мясцовай Каралеўскай акадэміі жывапісу міфалагічную карціну «Стварэнне чалавека» (цяпер у музеі Манпелье) і быў прыняты ў члены гэтай установы, а пазней (1706) абраны прафесарам.

У 1712 годзе Луі дэ Сільвестр прызначаны рэктарам Каралеўскай акадэміі ў Парыжы. У 1716 годзе ён прыязджае па запрашэнні курфюрста саксонскага і караля польскага Аўгуста Моцнага ў Дрэздэн, дзе затым жыве і працуе больш за 30 гадоў. У Саксоніі Луі дэ Сільвестр становіцца обер-мастаком Двара і атрымлівае дваранскую годнасць. Акрамя шматлікіх партрэтаў ён стварае дэкаратыўныя ўпрыгажэнні для шэрагу дрэздэнскіх палацаў і розных салонаў Цвінгера. У 1727 годзе Луі дэ Сільвестр становіцца дырэктарам дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў.

Пасля вяртання ў Парыж у 1752 годзе ён атрымлівае пасаду рэктара Акадэміі жывапісу і займае гэтую пасаду да канца свайго жыцця.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы Катэгорыя:Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі Катэгорыя:Памерлі ў 1760 годзе Катэгорыя:Памерлі 11 красавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1675 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 23 чэрвеня