Моніка Эма Юсефін Нільсан (; — ) — шведская спявачка і актрыса.
Біяграфія Нарадзілася на востраве Готланд у Нереruen. Была дачкой мастака і кампазітара Алана Нільсана. Яе старэйшая сястра Мары Нільсан Лінд была вакаліcткай «Ainbuskruen».
23 сакавіка 1993 года быў выпушчаны дэбютны і адзіны сольны альбом спявачкі Shapes. Музыку і песні да альбома напісалі Бэні Андэрсан і Б’ёрн Ульвеўс. Бені Андэрсан таксама выступіў прадзюсарам альбома. У 2005 годзе выступіла на конкурсе Melodifestivalenruen (шведскі нацыянальны адборачны конкурс на «Еўрабачанне») з песняй «Med hjärtats egna ord».
Таксама яна ўдзельнічала ў готландскім фолк-поп-гурце «Ainbuskruen».
У 1995 годзе сваю кавер-версію на песню спявачкі «Surprise, Surprise» зрабіла эстонская спявачка Нэнсі пад назвай «Sa muutsid kõik».
Памерла ў сваім доме на Готландзе 29 лютага 2016 года за тры тыдні да свайго 47-годдзя.
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Актрысы Швецыі