«Цягнік на Юму» () — мастацкі фільм 2007 года рэжысёра Джэймса Мэнгалда. Карціна з’яўляецца рэмэйкам аднайменнага фільма 1957 года, пастаўленага па апавяданні амерыканскага пісьменніка Элмара Леанарда. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Расел Кроу і Крысціян Бейл.

Сюжэт Пасля арышту вядомага бандыта Бэна Уэйда яго банда працягвае пагражаць мясцовым жыхарам. Ветэран Грамадзянскай вайны і ўладальнік невялікага ранча Дэн Эванс згаджаецца таемна даставіць Уэйда ў бліжэйшы горад з чыгуначнай станцыяй, каб таго адправілі на цягніку ў форт Юма. Як толькі яны спыняюцца ў гасцініцы, становіцца відавочна, што таямніца раскрытая, і за абодвума пачынаецца паляванне.

Акцёрскі склад Расел Кроу — Бэн Уэйд Крысціян Бейл — Дэн Эванс

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 32 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Вестэрны Катэгорыя:Фільмы-драмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2007 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Джэймса Мэнгалда Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марка Белтрамі