Эба Буш (швед. Ebba Busch; у 2013—2020 — Эба Буш Тур, Ebba Busch Thor, народжаная Эба-Элізабэт Буш-Крыстэнсен, Ebba-Elisabeth Busch-Christensen, нар. , Упсала) — шведская жанчына-палітык. З 25 красавіка 2015 г. — старшыня партыі Хрысціянскія дэмакраты.

Біяграфія Эба Буш нарадзілася 11 лютага 1987 года ў прыгарадзе Упсалы. Яе дзяцінства прайшло ў мястэчку Гунста. Скончыла школу пры царкоўным аб’яднанні «Слова жыцця», пасля чаго атрымала ступень бакалаўра ў вышэйшай школе Катэдральскулан ў Упсале. Вывучала канфлікталогію ва Універсітэце Упсалы, а летам працавала маляром. Адначасова яна праходзіла практыку пад кіраўніцтвам Ларса Воліна, а падчас выбараў у парламент у Швецыі 2010 года працаваў PR-кансультантам у Стакгольме.

Буш Тур лічыць сябе адначасова шведкай і нарвежкай, бл яе бацька родам з Нарвегіі; таксама яна валодае падвойным грамадзянствам — Швецыі і Нарвегіі.

У 2013 выйшла замуж за футбаліста Нікласа Тура (нар. 1986), пасля гэтага яны з мужам карысталіся агульным прозвішчам Буш Тур. У 2019 годзе падалі на развод, у 2020 годзе развяліся. Дзеці: сын (нар. 2015), дачка (нар. 2017).