Эстрыд Марыя Эрыксан (; 16 верасня 1894 — 1 снежня 1981) — шведская дызайнер і прадпрымальніца, заснавальніца кампаніі Svenskt Tenn.
Біяграфія Нарадзілася 16 верасня 1894 года ў Эрыгрундзе бліз УпсалыÖregrunds kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/ULA/11807/C/5 (1893-1894), bildid: F0000513_00015, але вырасла ў горадзе Ю на беразе возера Ветэрн. Яе бацькі кіравалі гатэлем; пасля іх смерці Эстрыд і тры яе сястры ўзялі на сябе кіраванне кампаніяй.
Ва ўзросце дзевятнаццаці гадоў, калі Эстрыд скончыла вучобу, яна пераехала ў Стакгольм і паступіла ў мастацкую школу, дзе спецыялізавалася на вырабе выкраек і была аднакласніцай мастачкі па тэкстылю Тайры Лундгрэн.
Па заканчэнні навучання некаторы час працавала настаўнікам мастацтваў у Ю, пасля чаго Эстрыд прапанавалі працу ў Шведскай асацыяцыі рамеснікаў — кампаніі па вытворчасці дэкаратыўна-прыкладных прадметаў. Яна пачала працаваць у аддзеле дома і мэбліSvenskt kvinnobiografiskt lexikon. Estrid Maria Ericson..
Затым Эстрыд пачала працаваць кансультантам па мэбліроўцы дома ў сваёй былой настаўніцы Эльзы Гулберг. Там яна пазнаёмілася са скульптарам і дэкаратарам Нільсам Фугстэдам, які пасля стаў яе партнёрам у кампаніі Svenskt Tenn у 1924 годзеSvenskt Tenn. ESTRID ERICSON..
Гэта прадпрыемства Эстрыд Эрыксан стварыла дзякуючы невялікай спадчыне свайго бацькі. Кампанія была сканцэнтравана на стварэнні сучасных дэкаратыўных прадметаў, якія Эстрыд распрацоўвала як самастойна, так і разам з Фугстэдам і яшчэ двума іншымі супрацоўнікамі.
Прадукцыя Svenskt Tenn экспанавалася на Сусветнай выстаўцы 1925 года ў Парыжы, а таксама на іншых выстаўках у Швецыі і Еўропе.
Эстрыд кіравала кампаніяй да 1978 года, але Svenskt Tenn працягвае функцыянаваць і ў цяперашні час.
У 1975 годзе быў заснаваны фонд яе імя.
У 2010 годзе Джонам Торнбладам і Ёханам Фогельстрэмам быў зняты дакументальны фільм ESTRID пра жыццё Эстрыд Эрыксан ў 1920-я гадыESTRID - HELA FILMEN..
Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Швецыі