Тамара Барысаўна Варфаламе́ева (, в. Малое Сцяпанава, Касалапаўскі раён, Рэспубліка Марый Эл) — беларускі этнамузыколаг. Кандыдат мастацтвазнаўства (1983).

Біяграфія Скончыла ў 1970 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1981 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.

Члены Беларускага саюза кампазітараў з 1981 года.

Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю, тэорыю і эстэтыку беларускага музычнага фальклору, яго сістэмную тыпалогію і арэальныя стылявыя характарыстыкі, палеагеаграфію і этнамузычную дыялекталогію. У сферы практычнай фалькларыстыкі выступае па пытаннях экалогіі традыцыйнай культуры.

Творы Пахаванні. Памінкі. Галашэнні: [Муз. раздзел]. Мн., 1986; Северобелорусская свадьба: Обряд, песенно-мелодич. типы. Мн., 1988; Традыцыйныя вяселлі Віцебшчыны. Мн., 1988; Вяселле: Мелодыі. Мн., 1990 (у сааўтарстве); Традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны. Мн., 1992.

Літаратура

Спасылкі Варфаламеева Т. Б. // ЭТНАЎСЁ — медыятэка па этнаграфіі Беларусі

Катэгорыя:Музычныя этнографы Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР