Сяргей Васільевіч Тарасевіч (24 ліпеня 1949, в. Ляўкі, Пружанскі раён — 23 сакавіка 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Працоўную біяграфію ён пачаў у 1968 годзе шафёрам калгаса «Шлях Леніна» Пружанскага раёна.

Пасля службы ў радах Савецкай Арміі. У 1970—1983 гадах у тым жа калгасе прайшоў шлях ад інжынера па тэхніцы бяспекі да старшыні калгаса. У 1983 годзе быў прызначаны дырэктарам саўгаса «Савецкі» Пружанскага раёна, а з 1989 па 1998 гады займаў пасады Пружанскім райвыканкаме. З 1989 па 1994 гады ён быў старшынёй Пружанскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1994 па 1998 — старшынёй Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

З 1999 па 2003 гады працаваў генеральным дырэктарам прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Фермерская гаспадарка „Ніва“». З 2003 па 2009 ён узначальваў Пружанскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 2009 года на пенсіі.

Памёр 23 сакавіка 2021 года.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За вайсковую доблесць», Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР23.03.2021г умер бывший Председатель Пружанского райисполкома, Почетный гражданин Пружанского района .

Удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» (2015) за вялікі асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёнаПрысвоеныя званні «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна» .

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пружанскага раёна