Валерый Мітрафанавіч Лемеш (нар. , г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь(1994—2002), доктар ветэрынарных навук (1987), прафесар (1995).

Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).

З 1960 года працаваў на вытворчасці. З 1964 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1973 года загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі ім. С. Н. Вышалескага.

З 1990 года загадчык, затым прафесар кафедры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыныЛЕМЕШ Валерый Мітрафанавіч.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2012), медалём.

Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні прысвечаны вывучэнню анкапаталогіі жывёл. Распрацаваў метады эпізааталагічнага аналізу, якія дазволілі вызначыць сітуацыю і шляхі распаўсюджвання лейкозу буйной рагатай жывёлы, навукова-абгрунтаваную сістэму аздараўленчых мерапрыемстваў. Аўтар ідэі выкарыстання іммунагенетычных метадаў у прафілактыцы лейкозу ў селекцыі жывёлы. Вызначыў генетычныя маркеры на ўстойлівасць і схільнасць жывёл да лейкозу. Пад яго кіраўніцтвам вядзецца распрацоўка рэкамендацый па павышэнню дабраякаснасці прадуктаў жывёлагадоўлі пры выкарыстанні біялагічна актыўных рэчываў і паталагічных станаў жывёл. Праводзіў даследаванні па выпрацоўцы крытэрыяў ветэрынарна-санітарнай ацэнкі мяса і малака жывёл, якія змяшчаюцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, а таксама бяспекі прадуктаў пры выкарыстанні ў рацыёне жывёл нетрадыцыйных кармоў, біялагічна актыўных рэчываў і новых лекавых прэпаратаў, пры заразных хваробах, парушэннях абмену рэчываў і іншых паталогіях жывёл.

Аўтар больш за 250 навуковых прац, у т. л. 4 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Бібліяграфія Лейкоз крупного рогатого скота. 2 изд. Мн.: Ураджай, 1987 (в соавт.). Ветеринарно-санитарная экспертиза с основами технологии мяса и рыбных продуктов. Витебск: ВГАВМ, 2004 (совм. с Пахомовым П. И., Алексиным М. М.). Экологические проблемы ветеринарной патологии. Витебск: ВГАВМ, 2009 (в соавт.). Гельминтозы овец и их влияние на паразито-хозяинные отношения и качество продуктов убоя. Витебск: ВГАВМ, 2010 (в соавт.).

Спасылкі Валерый Мітрафанавіч Лемеш у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі