Зборная Беларускай ССР па футболе — футбольная каманда, якая прадстаўляла Беларускую ССР на ўсесаюзных і міжнародных футбольных спаборніцтвах. Орган кіравання — федэрацыя футбола БССР.
Гісторыя Зборная БССР па футболе нерэгулярна склікалася для ўдзелу ў футбольных турнірах усесаюзнай спартакіяды, спартакіяд народаў СССР, а таксама ў таварыскіх гульнях з замежнымі зборнымі, зборнымі саюзных рэспублік, зборнымі спартыўных аб’яднанняў і да т.п.
Усесаюзная спартакіяда Упершыню зборная БССР па футболе была сфармаваная ў 1928 годзе дзеля ўдзелу ў футбольным турніры ўсесаюзнай спартакіяды. Перад турнірам зборная згуляла два таварыскія матчы ў Гомлі з камандай Кіева і ў Маскве з камандай Паўночнага Каўказа. №ДатаМесца правядзенняСупернікЛікСпаборніцтваГледачы129 ліпеня 1928Гомель, БССРКаманда г. Кіеў5:1Таварыскі матч4 0002жнівень 1928Масква, РСФСРзборная Паўночнага Каўказа1:2Таварыскі матч??? Склад зборнай БССР на футбольным турніры Усесаюзнай спартакіяды: брамнік — Халмагораў (Полацк), абаронцы — Ільін (Полацк), Палякоў (Гомель), паўабаронцы — Лабкоўскі (Гомель), Гаўрылаў (Полацк), Лавейка («Дынама» Менск), нападнікі — Гваздкоў, Феактыстаў (абодва Полацк), Марозаў (капітан каманды, Кавалерыйская дывізія, Менск), Ціхаміраў, Кочын (абодва «Дынама» Менск).
Афіцыйныя матчы зборнай БССР на Усесаюзнай спартакіядзе
№ Дата Месца правадзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы 3 17 жніўня 1928 Масква, РСФСР Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) 6:3 Усесаюзная спартакіяда 7 000 4 19 жніўня 1928 Масква, РСФСР Украінская ССР 2:6 Усесаюзная спартакіяда 8 000 5 22 жніўня 1928 Масква, РСФСР Фінляндыя 1:2 Усесаюзная спартакіяда 5 000 У выніку зборная БССР заняла чацвёртае месца ў турніры каманд саюзных рэспублік і замежных калектываў. Паводле заліку чэмпіянату СССР зборная БССР апынулася на трэцім месцы, пасля каманд Масквы і Украіны.
1930 — 1941 гады У даваенны перыяд Беларуская ССР правяла яшчэ некалькі таварыскіх матчаў.
№ Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы 6 9 ліпеня 1930 Менск, БССР Швейцарыя (Люцэрнскі спартыўны інтэрнацыянал) 3:5 Таварыскі матч 7 14 жніўня 1930 Менск, БССР Ротэ Шпортэнхайт 1:4 Таварыскі матч 8 000 8 18 кастрычніка 1938 Масква, РСФСР зборная г. Масквы 3:4 Таварыскі матч 5 000
Спартакіяда чатырох рэспублік (1954) У верасні 1954 года ў Мінску прайшоў футбольны турнір Спартакіяды чатырох рэспублік: Беларусі, Літвы, Латвіі і ЭстонііБолдырев Д. М., Костров А. И. Футбол Беларуси. — Мн.: Полымя, 1990. — 160 с.: ил..
Зборная БССР была складзена з найлепшых гульцоў першынства рэспублікі: Лапко (Мінск), Курмаз (Бабруйск), Шарыцен (Віцебск), Каралёў (Мінск), Трошын (Віцебск), Співак (Мінск), Балахонаў (Віцебск), Пяржхала (Мазыр), Сяргееў, Сергяеўскі, Радунскі (усе — Мінск), Рэзчыкаў (Віцебск).
Усе тры гульні зборная БССР завяршыла ўнічыю з лікам 0:0. Набраўшы 3 ачкі, зборная заняла трэцяе месца.
I летняя Спартакіяда народаў СССР (1956) У 1956 зборная БССР, цалкам укамплектаваная футбалістамі мінскага «Спартака», прыняла ўдзел у таварыскай гульні з нацыянальнай зборнай КНР, а затым у футбольным турніры I-й летняй Спартакіяды народаў СССР.
Склад зборнай БССР на футбольным турніры: В. Собаль, Ю. Мохаў, М. Радунскі, П. Мімрык, Г. Абрамовіч, А. Кавалёў, А. Іваноў, Л. Ерахавец, Д. Карнееў, В. Ганчароў, Л. Нікуленка , Ю. Бачурын, Г. Хасін, Я. Рудэрман, А. Ягораў, В. Арцёмаў (усе Спартак Мінск). Старшы трэнер Д. Мацвееў, трэнер Н. Шэвелянчык. № Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы 12 27 ліпеня 1956 Мінск, БССР 1:1 Таварыскі матч ???
Афіцыйныя матчы зборнай БССР на I летняй Спартакіядзе народаў СССР
№ Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборнітцва Гледачы 13 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР Кіргізская ССР 1:0 I летняя Спартакіяда народаў СССР ??? 14 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР РСФСР г. Масква 1:5 I летняя Спартакіяда народаў СССР ??? 15 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР РСФСР 2:4 I летняя Спартакіяда народаў СССР ??? 16 3 жніўня 1956 Масква, РСФСР Азербайджанская ССР 2:0 I летняя Спартакіяда народаў СССР ???
Зборная выйграла і прайграла па дзве гульні, заняўшы ў выніку сёмае месца.
Паміж дзвюма спартакіядамі У перыяд з 1957 па 1978 год зборная БССР правяла ўсяго два таварыскія матчы. У гульні з камандай Кітайскай Народнай Рэспублікі за Беларусь гулялі: брамнік А. Есікаў ( «Ураджай» Мінск), абаронцы М. Радунскі, М. Блажко (абодва «Спартак» Мінск), Б. Манько ( «Ураджай»), паўабаронцы Л. Ерахавец ( «Спартак»), Р. Пяржхала ( «Ураджай»), нападнікі Л. Нікуленка, Г. Хасін (абодва «Спартак»), Ю. Бачурын, Я. Рудэрман, Б. Блажэвіч (усе «Ураджай»). Дзяржаўны трэнер БССР — Колабаў.
Склад зборнай БССР у гульні са зборнай Мексікі: Глухотка, Калтуноў, Зарэмба, Шпілеўскі, Ромін, Кузняцоў, Арзамасцаў, Талейка, Адамаў, М. Мустыгін, Васільеў, Курылаў, Каберскі. Старшы трэнер Аляксандр Сявідаў.
№ Дата Месца правядзення Супернік Лік Спаборніцтва Гледачы 17 25 ліпеня 1959 Мінск, БССР 1:1 Таварыскі матч ??? 18 чэрвень 1967 Мінск, БССР 1:2 Таварыскі матч ???
VII летняя Спартакіяда народаў СССР (1979) Склад зборнай Беларускай ССР на Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1979 года: М. Вяргеенка, С. Бароўскі, Ю. Курненін, А. Аляксейчыкаў, В. Шавейка, А. Пракапенка, А. Байдачны, Ю. Пудышаў, К. Паўлаў, В. Курнееў, П. Васілеўскі, В. Мельнікаў, І. Бялоў, І. Гурыновіч, В. Янушэўскі, Ю. Курбыка, А. Пражнікаў, С. Гоцманаў, С. Корбут, Л. Румбуціс (усе — «Дынама» Мінск). Старшы трэнер — Эдуард Малафееў, трэнер — Леанід Гарай.
№ Дата Месца правядзення Супернік Лік Гледачы 19 21 ліпеня 1979 Мінск, БССР Армянская ССР 3:0 ??? 20 23 ліпеня 1979 Мінск, БССР Латвійская ССР 2:1 ??? 21 25 ліпеня 1979 Мінск, БССР РСФСР г. Ленінград 2:3 ??? 22 28 ліпеня 1979 Масква, РСФСР РСФСР г. Масква 0:0 ??? 23 30 ліпеня 1979 Масква, РСФСР Украінская ССР 0:0 ??? 24 1 жніўня 1979 Масква, РСФСР Літоўская ССР 0:2 4 000 25 4 жніўня 1979 Масква, РСФСР Казахская ССР 0:1 ??? Прайграўшы дзве апошнія гульні, зборная БССР заняла восьмае месца.
Старшыя трэнеры Д. Мацвееў — 1956 г. Колабаў (дзяржаўны трэнер БССР) — 1959 г. Аляксандр Сявідаў — 1967 г. Эдуард Малафееў — 1979 г.
Гл. таксама Зборная Беларусі па футболе
Катэгорыя:Спорт ў БССР Катэгорыя:Зборная Беларусі па футболе