Гу́заў () — вёска ў Жырардоўскім павеце Мазавецкага ваяводства Польшчы, размешчаная ў гміне Віскіткі. Месца нараджэння кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага.
Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Віскітак, 10 км на паўночны захад ад Жырардава і за 47 км на захад ад Варшавы.
Гісторыя У 1765 уласнікам Гузава і вакольных маёнткаў быў Андрэй Агінскі. Па III падзеле Рэчы Паспалітай Гузаў апынуўся ў прускай частцы. На падставе дэкларацыі караля прускага Фрыдрыха Вільгельма II 28 ліпеня 1796 царкоўныя маёнткі, староствы і іншы каралеўскія ўладанні перайшлі ў валоданне прускае казны, а ўжо кароль раздаваў іх сваім служачым і генераламIwona Maria Szustakiewicz, Guzów. Podwarszawska rezydencja Łubieńskich i Sobańskich, «Rocznik Warszawski», nr 26 z 1996, s. 77-101. [dostęp 20.03.2012]. Гузаўскае староства атрымаў міністр Сілезіі Карл Георг фон Гойм, але неўзабаве прадаў іх ранейшай уласніцы, Паўліне Агінскай, маці Фелікса Лубенскага. Па яе смерці Гузаў перайшоў да Фелікса. Калі ў 1856 маёнтак быў выстаўлены на аўкцыён, яго набыў Фелікс Сабанскі. У іхнім валоданні Гузаў знаходзіўся да 1944 года, калі быў нацыяналізаваны.
Палацава-паркавы ансамбль
Андрэй Агінскі паставіў у Гузаве мураваны, велічны дом. У II палове XIX стагоддзя, на замову Фелікса Сабанскага архітэктар Уладзіслаў Гіршэль разбудаваў яго ў палац паводле ўзору замкаў на Луары, надаўшы яму цяперашні выгляд. Потым пры палацы быў разбіты ландшафтны парк, запраектаваны Валерыянам Кроненбергам і Францішкам Шаніёрам.
Падчас I сусветнай вайны палац служыў прыфрантавым шпіталём і разам з паркам быў знішчаны, але ў міжваенны час атрымаў ранейшы выгляд. У хадзе Другой сусветнай вайны палац быў разрабаваны, а ў 1944 нацыяналізаваны. Пасля вайны ў палацы размясціліся жылыя памяшканні і кабінеты супрацоўнікаў цукроўні. У 1992 палацава-паркавы ансамбль быў вернуты роду Сабанскіх.
Пасля столькіх гадоў занядбання палац апынуўся ў вельмі благім стане, як і парк, парослы хмызнякамі. Адноўленая і дагледжаная толькі даўняя каплічка (цяпер касцёл Св. Фелікса дэ Валуа) і невялікі ўчастак саду побач з ёю.
Ураджэнцы і жыхары
Міхал Клеафас Агінскі — кампазітар, нарадзіўся тут у 1765.
Спасылкі
Гузаў — Палац Сабанскіх // Sztuka.net
Катэгорыя:Віскіткі (гміна)