Сяргей Георгіевіч Жунін (18 жніўня 1906, сяло Мядзведзіцкае Кімрскага раёна Цвярской вобласці — 27 студзеня 1977) — адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1928 года. Член КПСС з 1943. З чэрвеня 1941 года — на Заходнім фронце, намеснік камандзіра танкавага палка, удзельнік абароны Беластока, Гродна, Ваўкавыска, Слоніма. З ліпеня 1941 года ў партызанах: арганізоўваў атрады ў Круглянскім і Шклоўскім раёнах, камандзір групы, у красавіку 1942 — сакавіку 1943 гадоў — камандзір атрада «Сяргея», адначасова ў кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 гадоў камандаваў 8-й Круглянскай партызанскай брыгадай, у жніўні — снежні 1943 года — Круглянскай ваенна-аператыўнай групай, са снежня 1943 года — 8-й партызанскай брыгадай, якая зрабіла рэйд у Брэсцкую вобласць. У 1944—1950 гадах — на савецкай рабоце ў Брэсце і ў Мінску. Аўтар кнігі «Ад Дняпра да Буга».
Памяць
Яго імем названа вуліца і пастаўлены помнік на Алеі Герояў у г.п.Круглае. У Мінскай сярэдняй школе № 100 быў створаны музей, прысвечаны Жуніну.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС