Марыя Сесілія Відэбек (швед. Maria Cecilia Widebeck; 1 сакавіка 1858 — 5 мая 1929) — шведская мастачка і ілюстратарка тэкстылю, якая дапамагала сваёй сяброўцы Карын Вестберг ажывіць цікавасць да тканін, натхнёных мясцовымі сялянскімі прыёмамі. Працуючы дызайнерам малюнкаў у асацыяцыі «Сябры рамяства», яна разам з Вестберг заснавала тэкстыльную фірму Widebeck och Wästberg, якая вырабляла тканіны з лагатыпам WW. Відэбек зрабіла большасць ілюстрацый, прадстаўленых у кнізе Клінгспора, пра гербы і фамільныя клейноды.

Біяграфія Нарадзілася ў Стрэнгнесе 1 сакавіка 1958 года, Марыя Сесілія Відэбек была дачкой святара Сэмюэля Відэбек і яго жонкі Караліны Ульрыкі, народжаная Экмарк. У 1880—1885 гадах яна вывучала дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў Тэхнічным каледжы ў Стакгольме. Там яна сустрэла сакурсніцу Карын Вестберг, якая стала яе сяброўкай на ўсё жыццё. Разам яны заснавалі тэкстыльную кампанію Widebeck och Wästbeck. Яны разам кіравалі кампаніяй і разам пражылі усё астатняе жыццё.

З 1887 года яна працавала ў «Сябрах рамёстваў» (швед. Handarbetets vänner) у якасці дызайнера малюнкаў. Дзякуючы гранту на падарожжа, у 1891 годзе яна разам з Вестберг правяла тры месяцы ў Англіі, дзе яны абодзве праявілі асаблівую цікавасць да працы дызайнера тэкстылю Уільяма Морыса (1834—1896), пасля чаго перанялі яго падыход да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Швецыі.

У 1905 годзе Відэбек была прызначана дырэктарам музея і архіва таварыства «Сябры рамяства». Акрамя дызайну тэкстылю, яна працавала са шклом, срэбрам і мэбляй. Аб яе майстэрстве ілюстратара сведчаць каля 4000 малюнкаў гербаў і фамільных клейнодаў, змешчаных у кнізе Карла Арвіда Клінгспора «Sveriges ridderskaps och adels vapenbok».Gisberg, Sofia (2 May 2019). «Maria Widebeck — målade Klingspors vapenbok» (in Swedish). Heraldik och Vapensköldar. Retrieved 21 November 2020.

Марыя Відэбек памерла ў Стрэнгнесе 5 мая 1929 года і пахавана на старых могілках (Gamla kyrkogården).

Катэгорыя:Мастакі Швецыі