Ян Сухадольскі (? — пасля 1795) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Ястрабец» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Яна Антонія Сухадольскага і Тэрэзы з Пяшкевічаў.

Мсціслаўскі гараднічы ў 1758—1765, харужы ў 1765—1767, падкаморы з 1767. Служыў у войску, у 1748—1752 таварыш пяцігорскай харугвы Яго Каралеўскай Мосці, з 1754 харужы, у 1760—1789 паручнік. Быў прыхільнікам «Фаміліі», удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 годзе. Пасол на соймы 1764, 1766. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1759.

Меў маёнткі ў Мсціслаўскім ваяводстве (Карпекі, Харонеў, Ёла, Жураўка, Лешчанка), Новагародскім павеце (Перасека), Троцкім ваяводстве (Раціннікі, Міканоск), Ковенскім павеце (Лікішкі, Каўганы).

Узнагароды Атрымаў ордэн Св. Станіслава (1777).

Літаратура

Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ—ХVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2010. 664 с., іл. Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s. Haratym Andrzej. Suchodolski Jan // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 281—283.

Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Сухадольскія герба «Ястрабец» зменены Катэгорыя:Гараднічыя мсціслаўскія