Ян Антоній Сухадольскі (? — пасля 27 красавіка 1734) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Ястрабец» зменены.
Гараднічы радамскі ў 1712—1713, падстараста мсціслаўскі ў 1716—1718, 1723—1732, стараста міхайлаўскі з 1718, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1712, 1716, 1723, губернатар Крычаўскага стараства ў 1724, 1731.
Сям’я У шлюбе з Тэрэзай з Пяшкевічаў меў дзяцей: Ян Сухадольскі (?—пасля 1795), мсціслаўскі гараднічы ў 1758—1765, харужы ў 1765—1767, падкаморы з 1767. Ева, у шлюбе з Марцінам Цеханавецкім, войскім мсціслаўскім; Тэрэза, у шлюбе з Крыштафам Ігнацыем Кашыцам, канюшым троцкім і чашнікам смаленскім.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Падстаросты мсціслаўскія Катэгорыя:Сухадольскія герба «Ястрабец» зменены Катэгорыя:Гараднічыя радамскія Катэгорыя:Старосты міхайлаўскія