Блета Рэкса (; албанскі варыянт прозвішча — Рэджа [ɾɛd͡ʒa]; нар. , Бруклін, Нью-Ёрк), больш вядомая пад сваім сцэнічным імем Бібі Рэкса () — амерыканская спявачка і аўтар песень албанскага паходжання, музычны прадзюсар. Атрымала вядомасць пасля выпуску сінглаў «Take Me Home» (сумесна з Cash Cash, 2013 года), «Hey Mama» (сумесна з Дэвідам Гета, 2015) і «In the Name of Love» (сумесна з Марцінам Гарыксам, 2016). Раней выступала вакалісткай у калектыве Black Cards, створаным Пітам Венцам. Рэкса таксама з’яўляецца сааўтарам хіта Эмінема і Рыяны «The Monster». Яшчэ пісала песні для Селены Гомес і Ніка Джонаса. 15 красавіка 2019 года спявачка заявіла, што хварэе на біпалярны разлад.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Expectations (2018) Better Mistakes (2021) Bebe (2023)

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Поп-вакалісты