Віктар Пятровіч Таранце́й (нар. , в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар педагагічных навук, прафесар (1991). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі і Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Масква).
Біяграфія Нарадзіўся 6 сакавіка 1946 года ў вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1963 годзе скончыў Ізабелінскую сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1967 годзе.
У 1967—1976 гадах працаваў настаўнікам фізікі і намеснікам дырэктара ў Падароскай і Ізабелінскай школах Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на дзённае аддзяленне аспірантуры НДІ НДУ агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР, дзе да заканчэння тэрміну навучання абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1979 года пачаў працаваць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы выкладчыкам, з 1979 года па 1986 год — сакратар парткама ВНУ, з 1982 года па кастрычнік 2006 года — загадчык кафедры педагогікі. У 1992 годзе прызначаны прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы, у 1994 годзе пераведзены на пасаду дэкана факультэта псіхалогіі і педагогікі, з 1999 года — дэкан педагагічнага факультэта. З 1991 года — прафесар, з 2003 года — доктар педагагічных навук.
Узнагароды Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2000), ордэн Францыска Скарыны (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2016 года № 231 «Аб узнагароджанні».
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Таленавітаму выкладчыку прафесару Віктару Таранцею споўнілася 70 гадоў // Белтэлерадыёкампанія Доктор педагогических наук, профессор Виктор Тарантей: «Когда у человека много дел, ему некогда раскисать» // «Гродзенская праўда»
Катэгорыя:Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы