Народныя амбасады Беларусі — праект беларускай дыяспары замежжа, заснаваны ў сувязі з непрызнаннем ёй афіцыйных вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 года прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыва па стварэнні Народных амбасад была часткай павесткі Сусветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года і было замацавана ў яго рэзалюцыі. 10 снежня 2020 года ўжо дзейнічалі прадстаўніцтвы ў Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Іспаніі, Літве, Партугаліі, Славеніі, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Паўднёвай Карэі«Народныя амбасады» Беларусі адкрыліся ў 14 краінах свету.
У 2024 годзе беларускія ўлады абвясцілі праект экстрэмісцкім фарміраваннем.
Апісанне Народныя амбасады створаны дзеля абароны правоў беларускіх грамадзян за мяжой, а таксама прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі. Рашэнне аб стварэнні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусветнага кангрэсу беларусаў і падтрымліваецца Нацыянальным лідарам Святланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраваннем.
Функцыі Народных амбасад Інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі ў Беларусі. Наладжванне і падтрымка кантактаў з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзамі, бізнэсовымі, навуковымі і культурнымі коламі за мяжой. Дапамога грамадзянам Беларусі, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.
Задачы Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі за мяжой, забеспячэнне яе інтарэсаў. Інфармаванне дзяржаўных ворганаў і шырокай грамадскасці краіны пра сітуацыю ў Беларусі Наладжванне і падтрыманне кантактаў з дзяржаўнымі ворганамі, грамадскімі з’яднаннямі, прафзвязамі, дзелавымі, навуковымі і культурнымі коламі, атрыманьне і перадача інфармацыі ворганам і арганізацыям. Дапамога суграмадзянам, змушаным пакінуць Беларусь (адаптацыя ў краіне, інфармацыя пра фонды дапамогі, тэрміновая матэрыяльная падтрымка).
Прадстаўніцтвы
Бразілія Вялікабрытанія Германія Ірландыя Літва Іспанія Партугалія Славенія Украіна Фінляндыя Францыя Швецыя Паўднёвая Карэя Эстонія Аўстрыя Нідэрланды Чарнагорыя
Крыніцы
Спасылкі Народная амбасада Беларусі ў Вялікай Брытаніі
Катэгорыя:Арганізацыі беларускай дыяспары