Брэсцкі мір — мірнае пагадненне папаміж Украінскай Народнай Рэспублікай з аднаго боку і Германскай імперыяй, Аўстра-Венгерскай імперыяй, Асманскай імперыяй і Балгарскім царствам з другога, падпісанае 27 студзеня (9 лютага) 1918 года ў Брэсце. Першы мірны дагавор падчас Першай сусветнай вайны. Стаў вынікам аднаго з этапаў перамоў у Брэст-Літоўску, агульным вынікам якіх быў выхад бальшавіцкай Расіі з Першай сусветнай вайны.

Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаваўся суверэнітэт УНР. У абмен на гэта УНР абавязалася не ўступаць у саюзы, накіраваныя супраць Цэнтральных дзяржаў, і пастаўляць Цэнтральным дзяржавам харчаванне і сыравіну.

Гл. таксама Брэсцкі мір (паміж Савецкай Расіяй і Цэнтральнымі дзяржавамі)

Спасылкі

Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Асманскай імперыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Аўстрыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Германіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Украіны Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Балгарыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Мірныя дагаворы XX стагоддзя Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Люты 1918 года Катэгорыя:1918 год у Брэсце Катэгорыя:Падзеі ў Брэсце