Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў (, г. Ленінград, Расія — , Мінск) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1972), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1954).
З 1957 года вучоны сакратар Інстытута фізіялогіі АН БССР, з 1960 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута і адначасова з 1970 года загадчык лабараторыі. З 1973 года галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1978—1987 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, з 1987 года член Прэзідыума АН БССР.
У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССРДЗМІТРЫЕЎ Андрэй Сяргеевіч.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1985), «Знак Пашаны» (1967), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны пытанням гравітацыйнай біялогіі — ролі лабірынтных і экстралабірынтных афферэнтных сістэм і іх узаемадзеяння ў механізме ўплыву гіпергравітацыі на псіхічныя, анімальныя і вегетатыўныя функцыі. Адкрыў ланцуговы кальцавы механізм рухальнай нейрагуморальнай рэакцыі кішачніка, у якім прамежкавым звяном з’яўляюцца рэфлекторныя і гумаральныя зрухі, якія ўзнікаюць у органах і тканінах пры гравітацыйных уздзеяннях.
Апублікаваў больш за 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфію.
Бібліяграфія Лабиринтные и экстралабиринтные механизмы некоторых соматических и вегетативных реакций на ускорение. Мн.: Наука и техника, 1969. Особенности реакций нейронов вестибулярных ядер на афферентные сигналы лабиринтной и экстралабиринтной природы (совм. с Т. Ф. Михнюком, В. Г. Степанюгой) // Доклады АН БССР. 1976. Т.20, № 9.
Спасылкі Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Галоўныя вучоныя сакратары НАНБ