Падчас пратэстаў ў Беларусі ў 2020—2021 гадах у адказ на выпадкі вандалізму супраць міліцэйскіх будынкаў і аўтамабіляў былі ўзбуджаны крымінальныя справы, у якіх гэтыя дзеянні кваліфікаваліся як тэрарыстычныя акты. У выніку такіх спраў былі затрыманыя 2 групы людзей і яшчэ адзін чалавек, абвінавачаны ў падрыхтоўцы 2 тэрактаў.

Справа групы Аліневіча 28 кастрычніка ў будынку ДАІ Мазыра невядомы разбіў акно і кінуў ў памяшканне «кактэйль Молатава», у выніку чаго адзін з пакояў быў пашкоджаны агнём. У гэты ж дзень каля граніцы з Украінай былі затрыманыя 4 чалавекі, якіх абвінівацілі ў падпале машын каля пракуратуры ў Салігорску 22 кастрычніка і будынка ДАІ ў Мазыры 28 кастрычніка 2020 г.; у СМІ гэта група стала вядома як група АліневічаКГБ внес 17 белорусов в перечень физлиц, причастных к террористической деятельности // TUT.BY". На партале TUT.BY іх погляды ахарактарызаваны як анархісцкія.

Спіс групы Аліневіча Ігар Аліневіч Дзмітрый Дубоўскі Сяргей Раманаў Дзмітрый Разановіч

Справа групы Аўтуховіча

8 снежня па тэлеканала АНТ перадалі аб затрыманні 8 чалавек, якіх назвалі групай Мікалая Аўтуховіча; іх абвінівацілі знішчэнні машын ў Ваўкавыску 2 кастрычніка і 20 лістапада ў ГроднеДеятельность террористической группы раскрыта в Беларуси // БелТА, 8/12/2020, 21:49. Мікалая Аўтуховіча раней прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за маёмасныя зланчынствы і падрыхтоўку тэрактаў, але абвінавачванні не былі даказаны і праваабронцы прызналі яго турэмнае зняволенне палітычна матываванымЭкс-политзаключенного Николая Автуховича назвали организатором «террористической группы»: его обвиняют во взрывах и поджоге // TUT.BY. Пазней былі затрыманыя і ўнесеныя ў спіс тэрарыстаў 11 чалавек па справе «групы АўтуховічаКГБ внес 17 белорусов в перечень физлиц, причастных к террористической деятельности // TUT.BY».

Спіс групы Аўтуховіча Мікалай Аўтуховіч Павел Сава Артур Папок Ірына Гарачкін Сяргей Разановіч Павел Разановіч Любоў Разановіч Ірына Мельхер Антон Мельхер Галіна Дзербыш Віктар Снегур Уладзімір Гундар Вольга Маёрава

Справа аб падрыхтоўцы тэрактаў у Мінску і Барысаве У ноч на 26 сакавіка 2021 г. ў Пячах быў затрыманы жыхар Пінскага раёна Вячаслаў Малейчык, які, паводле версіі следства, заклаў выбуховае рэчыва ў сметніцу ў Мінску на вул. Убарэвіча і планаваў зрабіць тое ж самае на тэрыторыі АВЦ-72, таксама прадстаўнікі сілавых ведамстваў заявілі аб тым, што за дзеяннямі затрыманага стаяла ініцыятыва BYPOLМВД: в Минске и Печах предотвращены теракты — след ведет в BYPOL // БелТА, 26/03/2021, 16:01.

Матэрыялы крымінальных спраў на цяперашні час недаступныя шырокай грамадскасці, таму інфармацыя аб датычнасці асоб, супраць якіх вядуцца гэтыя справы да вышэй азначаных злачынстваў і магчымасць іх дзеяння менавіта як арганізаваныя групы грунтуецца выключна на тым, што праваахоўныя органы перадалі СМІ.

Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:2020 год у Мінску Катэгорыя:Пратэсты 2020 года Катэгорыя:Пратэсты 2021 года