Казімір Аскерка — дзяржаўны службовец, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Аскеркаў герба ўласнага. Нарадзіўся ў сям’і Ігнацыя Аскеркі і Соф’і Тэрэзы з Валовічаў.
У 1820 г. межавы суддзя Вілейскага павета. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Меў маёнтак Цераздвор.
Сям’я У першым шлюбе з Тэрэзай Прушаноўскай, у другім з Паўлінай з Бжастоўскіх, дачкой Аўгуста Бжастоўскага. Ад Паўліны меў дачку Эвеліну, замужам за Калікстам Пілсудскім, і сына Уладзіслава, у шлюбе з М. Бусоўнай.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Постаці Вілейскага павета (Расійская імперыя) Катэгорыя:Аскеркі