Інстытут меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1910 годзе і ўваходзіць у склад навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве. Знаходзіцца на вуліцы Някрасава, 39-2.
Кірункі дзейнасці Распрацоўка высокаэфектыўных энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і канструктыўных рашэнняў для будаўніцтва, эксплуатацыі, рамонту і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, кіраванні водна-паветраным рэжымам меліяраваных земляў. Мадэляванне і комплексны маніторынг меліяраваных тэрыторый і навакольнага асяроддзяі з выкарыстаннем сучасных спосабаў дыягностыкі, кампутарных тэхналогій геаінфармацыйных сістэм і баз дадзеных для інфармацыйнага забеспячэння падтрымкі прыняцця экалога-эканамічна эфектыўных рашэнняў пры планаванні і праектаванні меліярацыйных мерапрыемстваў і выкарыстанні меліяраваных земляў. Стварэнне высокаэфектыўных занальных сістэм земляробства на меліяраваных землях, якія забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў і ўстойлівае функцыянаванне прыродных сістэм. Распрацоўка эканамічна і па-экалагічнаму абгрунтаваных тэхналогій інтэнсіфікацыі выкарыстання сенажацяў і паш, уключаючы насенняводства траў.
Апісанне Інстытут выконвае распрацоўку і ўкараненне тэхналогій і сродкаў на вытворчасці. Найбольшую вядомасць атрымалі такія распрацоўкі як «Кніга гісторыі палёў», «Комплекс сродкаў відэадыягностыкі дрэнажу КСД-160», Пошукавыя прылады ПУ-2, насенне эліты і суперэліты шматгадовых траў. Апроч гэтага, Інстытут распрацоўвае тэхнічныя нормы, правілы, указанні і рэкамендацыі ў вобласці меліярацыі земляў. Акрамя навуковых падраздзяленняў, Інстытут у структуры мае вытворчы філіял: Віцебская дасведчаная меліярацыйная станцыя (а.г. Багданава, Сенненскі раён), які займаецца вытворчасцю насення эліты і суперэліты шматгадовых траў, сельскагаспадарчай дзейнасцю.
Аспірантура РУП «Інстытут меліярацыі», як галаўная навуковая ўстанова ў краіне ў вобласці меліярацыі земляў і лугаводства вядзе падрыхтоўку аспірантаў і сушукальнікаў па наступных спецыяльнасцях:
06.01.02 — меліярацыя, рэкультывацыя і ахова земляў. Галіна навукі — тэхнічныя і сельскагаспадарчыя; 06.01.06 — лугаводства, кормавытворчасць. Лекавыя і эфірна-алейныя культуры. Галіна навукі — сельскагаспадарчыя.
Дырэктары інстытута ў розныя гады
Аляксандр Фёдаравіч Флёраў (1910—1913) Аляксандар Кірсанаў (1913—1925) Васіль Робертавіч Вільямс (1927—1929) Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў (1948—1950, 1952—1959) Васіль Мартынавіч Зубец (1959—1977) Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі (1977—1997) Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч (1997—2007) Мікалай Кірылавіч Вахонін (2007—?) Аляксандр Сяргеевіч Анжэнкоў
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:1910 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Някрасава (Мінск) Катэгорыя:Меліярацыя