Арцём Макаўчык (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік мазырскай «Славіі» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Клубная кар’ера Навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля яе заканчэння ў 2017 годзе далучыўся да мінскага «Тарпеда», дзе ў сезоне 2017 правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2018—2019 гадах, калі «Тарпеда» выступала ў Вышэйшай лізе, гуляў за дубль клуба. У жніўні 2019 года, пасля таго як «Тарпеда» спыніла існаванне, перайшоў у «Энергетык-БДУ», дзе спачатку таксама гуляў за дубль. 8 жніўня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:1). У 2020—2021 гадах чаргаваўся ў складзе з іншымі брамнікамі, а ў сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама». Сезон 2023 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію».

Міжнародная кар’ера У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, але тады так і не згуляў за яе. 29 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Грузіі (1:4).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 Д2 Тарпеда 5 −4 2018 дубль Тарпеда 14 −29 2019 (1) дубль Тарпеда 9 −23 2019 (2) дубль Энергетык-БДУ 7 −6 2020 Д1 Энергетык-БДУ 6 −8 2021 Д1 Энергетык-БДУ 11 −15 2022 Д1 Энергетык-БДУ 29 −27 2023 Д1 Дынама 2 −1 2024 (1) Д1 Дынама 0 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр