Юлій Кузняцоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у наваполацкім «Нафтане», у маладым узросце апынуўся ў структуры «Мінска». З 2020 года пачаў прыцягвацца да гульняў за дубль. 24 красавіка 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду «Мінска» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мінскім «Дынама» (1:3). З чэрвеня стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года падпісаў новы кантракт з «Мінскам».
У чэрвені 2022 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану», дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Мінскам». У сезоне 2023 быў асноўным паўабаронцам сталічнага клуба.
У пачатку 2024 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым перайшоў у мазырскую «Славію».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:6), дзе адзначыўся голам.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Мінск 1 0 2021 Д1 Мінск 14 0 2022 (1) Д1 Мінск 3 0 2022 (2) Д2 Нафтан 15 1 2023 Д1 Мінск 28 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр