Сямён Пяньчук (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мінск».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», дзе займаўся футболам з 5 гадоў. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, у 2019 годзе выступаў за «Мінск» у Юніёрскай лізе УЕФА. 23 верасня 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Мінска» ў Вышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы са «Смалявічамі» (4:0) і паспеў адзначыцца голам. Пасля працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выхадзіў на замену.

У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Мінск 20 0 2019 дубль Мінск 20 4 2020 Д1 Мінск 3 1 2021 Д1 Мінск 9 2 2022 Д1 Мінск 5 0 2023 Д1 Мінск 10 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск