Мікіта Някрасаў (нар. , Рэчыца) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гомель».

Клубная кар’ера Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, ва ўзросце 15 гадоў паступіў у мінскую Акадэмію АБФФ, пасля заканчэння якой у жніўні 2018 года трапіў у дубль мінскага «Тарпеда», дзе хутка стаў асноўным іграком. У ліпені 2019 года, калі з-за фінансавых праблем «Тарпеда» пакінула большасць асноўнага складу, перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік», у складзе якога рэгулярна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену.

Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з рэчычанамі, аднак у красавіку 2020 года пакінуў клуб і стаў іграком «Гомеля». У складзе гомельскай каманды таксама пераважна выхадзіў на замену, дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем». 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў звычайна выхадзіць на замену.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з барысаўскім БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. У 2022—2023 гадах пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам, аднак у сакавіку па пагадненні бакоў разарваў пагадненне БАТЭ і неўзабаве папоўніў склад наваполацкага «Нафтана». У ліпені 2024 года пакінуў «Нафтан».

У жніўні 2024 года стаў іграком «Гомеля».

Міжнародная кар’ера У сакавіку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 (2) дубль Тарпеда 10 2 2019 (1) дубль Тарпеда 3 1 2019 (2) Д2 Спадарожнік 10 1 2020 Д2 Гомель 24 6 2021 Д1 Гомель 20 2 2022 Д1 БАТЭ 8 1 2023 Д1 БАТЭ 7 0 2024 (1) Д1 Нафтан 12 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан