Георгій Манастырскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца ізраільскага клуба «Хапаэль» з Бейт-Шэана.

Клубная кар’ера Выхаванец «Гомеля», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2016 года падчас адпачынку ў Ізраілі дамовіўся аб пераходзе ў хайфскі «Макабі», дзе гуляў за моладзевую каманду. Пазней выступаў у другім ізраільскім дывізіёне за «Ірані» (Нешэр).

У сакавіку 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком бабруйскай «Белшыны». Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У жніўні 2017 года пакінуў «Белшыну» і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу.

У ліпені 2019 года пакінуў «Лакаматыў», а ў жніўні стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». У сезоне 2020 у якасці аднаго з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.

У жніўні 2021 года зноў апынуўся ў Ізраілі, папоўніўны склад клуба трэцяга дывізіёна «Цэйрэй» з Кафр-Каны, аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у «Хапаэль» з Іксала. У снежні 2021 года перабраўся ў «Хапаэль Бней» (Арара), а ў лютым 2022 года — у «Хапаэль Бней» з Фурэйдыса. Пазней гуляў за «Хапаэль» з Мігдаль-ха-Эмека, а ў кастрычніку 2023 года далучыўся да «Хапаэля» з Бейт-Шэана.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Гомель 3 0 2014 дубль Гомель 12 0 2015 дубль Гомель 21 0 2017 (1) Д2 Белшына 13 0 2017 (2) Д2 Лакаматыў 12 1 2018 Д2 Лакаматыў 25 0 2019 (1) Д2 Лакаматыў 12 3 2019 (2) Д2 Спадарожнік 12 0 2020 Д2 Спадарожнік 21 1 2021 (1) Д1 Спадарожнік 14 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Хайфа Катэгорыя:Ігракі ФК Ірані Нешэр Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Цэйрэй Кафр-Кана Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Іксал Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Бней Арара Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Бней Фурэйдыс Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Мігдаль-ха-Эмек Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Бейт-Шэан