Усевалад Паўлавіч Са́віч ( — ) — вучоны ў галіне ліхеналогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Вучань У. Л. Камарова.

Біяграфія Нарадзіўся ў Бабруйску. Вучыўся у прагімназіі ў Мазыры, перайшоў у Мінскую гімназію, якую скончыў у 1904 годзе. Потым вучыўся ў біялагічнай групе фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Адначасова працаваў статыстам у тэатры, адкуль быў звольнены ў 1906 годзе за ўдзел у вулічных дэманстрацыях. Па запрашэнню Х. Я. Гобі працаваў прэпаратарам і куратарам гербарыя Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Пачаў вывучаць ліхеналогію пад кіраўніцтвам А. А. Яленкіна. У 1907—1912 гадах працаваў асістэнтам у У. Л. Камарова. Быў абраны сакратаром батанічнага гуртка.

Універсітэт скончыў у 1912 годзе. У 1913—1917 гадах служыў у арміі, прымаў удзел у баях на тэрыторыі Аўстрыі. З 1920 года намеснік дырэктара, з 1925 года — вучоны сакратар Галоўнага батанічнага сада РСФСР. У 1932—1937 гадах намеснік дырэктара, у 1932—1960 — кіраўнік аддзела Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар каля 180 навуковых прац па марфалогіі, экалогіі, сістэматыцы споравых раслін і іх выкарыстанні ў медыцыне і гаспадарцы. Прымаў удзел у шэрагу навуковых экспедыцый, у тым ліку Камчацкай (1907—1910), Беларускай (1925—1930), Арктычнай (1930). У 1933—1937 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Советская ботаника». У 1936—1951 гадах рэдактар часопіса «Природа». Таксама пад рэдакцыяй У. П. Савіча выдаваўся часопіс «Новости сис-тематики низших растений».

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медалі

Літаратура

Спасылкі Голуб В. Б. Штрихи к биографии Л. Г. Раменского (дополнения и комментарии к письму В. П. Савича Т. А. Работнову) История ботаники в России. К 100-летнему юбилею РБО. Сборник статей Международной научной конференции. Тольятти, 14—17 сентября 2015 г. — Т. 1. Русское ботаническое общество. — Тольятти: Кассандра, 2015. — С. 35. — 249 с. International Lichenological Newsletter. — Vol. 6 No. 2: 9.

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Ліхенолагі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Падпісалі «ліст трохсот» Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук