Пётр Ваньковіч (? — да 1670) — ураднік і землеўласнік.

Біяграфія Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Адама, войскага менскага, і Евы з Дуброўскіх (Дамброўскіх).

Войскі менскі. Валодаў маёнткам Волма і фальваркам Скарабагатава Менскага павета (1654).

Памёр да 1670 года.

Сям’я У шлюбе з Ганнай з Дунін-Глушынскіх, дачкой харужага ваўкавыскага. Дзеці: Ян-Жыгімонт (пам. пасля 1707), падчашы вількамірскі (1678), падстолі вендэнскі (1702), паручнік панцырнай харугвы, валодаў маёнткам Волма (Лужышча) (1693), жонка дачка віцебскага кашталяна Соф’я Храпавіцкая. Уладзіслаў, чашнік вількамірскі (1677), войскі менскі (1688), суддзя Менскага земскага суда, паручнік гусарскай харугвы, дэпутат ГТ ВКЛ (1684, 1688), жонка дачка суддзі Браслаўскага земскага суда Ганна Кімбар. Тэадор-Антоні, падчашы пінскі (1671—1676), падстараста судовы мінскі, стараста падусвяцкі, стольнік менскі (1687—1716), кашталян менскі (1709—1713). 1-я жонка дачка пісара Лідскага земскага суда Ганна Войшнар, 2-я жонка Феліцыяна Эйдан (Быкава). Станіслаў, падчашы смаленскі. 1-я жонка дачка мінскага стражніка Крысціна Цадроўская, 2-я жонка дачка полацкага харужага Ганна Корсак. Элеанора, муж чашнік вількамірскі (1672) Міхал Тавянскі (пам. да 1688). Ружа (Разалія), муж абозны менскі Міхал Валіцкі (1650). Юдыта (пам. да 1645), муж Станіслаў Заліўскі. Еўфрасіння, муж вількамірскі харужы Якуб-Канстанцін Памарнацкі

Літаратура

Катэгорыя:Войскія менскія