Адам Ваньковіч (? — 1636) — ураднік.

Біяграфія Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Стэфана Ваньковіча, менскага войскага, і Алены са Скумін-Тышкевічаў.

Войскі менскі. Разам з братамі Аляксандрам і Рыгорам меў у застаўным валоданні маёнткі Косава і с. Жамойцкае Слонімскага павета (1582), валодаў маёнткам Пярэжыр Менскага павета, маёнткам Востраў Аршанскага павета і «дварком» у горадзе Менску (1635), адзін з фундатараў Мінскага Петрапаўлаўскага праваслаўнага манастыра (1612).

Памёр у 1636 годзе.

Сям’я У шлюбе з Евай з Дуброўскіх (Дамброўскіх). Стэфан, суддзя Вількамірскага гродскага суда (1659), вількамірскі судовы падстараста (1660). Пётр (пам. да 1670), войскі менскі. Жонка дачка харужага ваўкавыскага Ганна Дунін-Глушынская.

Літаратура