Іры́на Бе́льская (нар. 1989, вёска Чарневічы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія Нарадзілася ў 1989 годзе ў в. Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Чарневіцкую сярэднюю школу, факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка. Працавала ў бібліятэцы імя Я. Коласа ЦБС у Наваполацку. Жыве ў НаваполацкуУ «Доме літаратара» Павел Касцюкевіч, Аляксандр Фядута, Ірына Бельская.
Творчасць Першы верш напісала ў восем гадоў на рускай мове. Цяпер піша вершы і размаўляе на беларускай мове.
Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць» і іншых перыядычных выданнях.
Узнагароды Лаўрэат паэтычных конкурсаў «Наша ніва», прысвечанага Дня зямлі 2005 г. Лаўрэат конкурсу Віцебскага аддзялення СБП, прысвечанага 125-годдзю Я. Коласа і Я. Купалы. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» за найлепшы дэбют у 2008 годзеЛаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» Ірына Бельская: Гэты часопіс такі добры і цёплы, усё ў ім — як дома, як у сям’і , БелаПАН фіналістка Конкурсу маладых літаратараў імя К. Шэрмана ў 2009 годзе атрымала заахвочвальную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў 2010 годзе
Спасылкі Ірына Бельская на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі Ірына Бельская. Быць іншаю… Вершы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты