Іван Васільевіч Андрасюк (нар. 17 сакавіка 1958, в. Хадынічы, Кобрынскі раён) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1958 г. у в. Хадынічы. Скончыў у 1977 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў В. Бароўкі. Працаваў у Дзівінскай школе настаўнікам малявання і чарчэння, афармляў новую школу.

Удзельнік мастацкіх выставак і конкурсаў плаката з 1986 года.

З 1984 года працаваў мастаком па рэкламе фабрыкі «Гомельшпалеры». Пасля працаваў у рэкламнай сферы мастаком-плакатыстам, у вольны час маляваў партрэты і пейзажы.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 1999 года.

Творчасць Працуе ў галіне плаката і ў прамысловай графіцы. Асноўныя творы: плакаты «Хачу буслам звацца», «Людзі, што ж мы нарабілі?», «Замірнае суіснаванне», рэкламныя плакаты для лялечнага тэатра ў Гомелі.

Крыніцы

Спасылкі Iмi ганарацца землякi

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў