Іван Кірылавіч Утарушын (, с. Вязжыліна, Чыцінская вобласць, РСФСР — ) — беларускі мастак.

Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Вучыўся ў Р. Пашкова, В. Пачымайлава, Б. Заказнова. Дыпломная праца — комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння.

З 1952 года выкладаў у Львоўскім дзяржаўным інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтваМинский художник Вторушин Иван Кириллович. Удзельнік мастацкіх выставак з 1952.

Выкладаў у 1962—1978 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член БСМ з 1967 года.

Творчасць

Працаваў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (тэкстыльны малюнак), а таксама ў жывапісе.

Асноўныя творы: комплекс дэкаратыўных тканін бытавога прызначэння, узоры тканін для абіўкі мэблі «Лета», «Восеньскія лісты», «Палоскі», «Елачка», «Бяроз-ка», эскізы сукеначных набіўных тканін «Вясеннія ручаі», «Зімовая казка» і дэкаратыўных дываноў «Белая вежа» і «Лясная быль»; пейзажны цыкл «Закарпацце».

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі па тэкстылі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі